03.03.2016

"Вялікае майстэрства артылерыі" - уступ (ч.2), 1676

Апошняя частка (першую можна прачытаць па спасылцы ТУТ) перакладу ўступа і зварота да чытача са знакамітай кнігі "Вялікае майстэрства артылерыі" Казіміра Семяновіча (1650г.).
Пераклад зроблены з нямецкага выданьня 1676г. і утрымлівае ўводныя словы нямецкага перакладчыка і пераклад з латыні арыгінальнага зварота Семяновіча да чытачоў яго твора.

    Гэтае майстэрства як ў старажытнасьці, так жа сама і цяпер, мае розныя імёны, яе назва і Derivation (словаўтварэньне)не вызначаныя. Хаця сваімі першымі вынаходнікамі ў старажытнасьці яна была названая ад лютага выбуху і грукату снарадаў Ars Bombardia, ці гарматнае майстэрства, а тыя, хто практыкуе гэтае майстэрства, адпаведна Bombardarij, ці гарматны майстар, гэтае слова дагэтуль засталося ў італьянцаў, бо ў іх гэтыя людзі завуцца Bombardieri. І калі пажадаць шукаць крыніцу гэтага імя ў іх мове, то можна знайсьці, што яно паходзіць ад моцнага ўдару, ці стрэлу гарматы, бо яны кажуць: Bombardare una citta, на тое, што мы называем аблогай, ці абстрэлам гораду.
    Слова Pyrotechnia таксама не незразумелае, з грэчаскіх словаў πῦρ агонь і τεχνή майстэрства разам азначае вогненнае майстэрства, якое вучыць ладзіць штучныя агні, ці такія цудоўныя рэчы, якія можна было б назваць technas, ці вынаходкай, а τεχναζός і τεχνικός азначае штучна і разважна, таму таксама Pyrotechnicus азначае вогненны Ingenieur ці вынаходлівы майстар. Гэтую назву я пакінуў у маім творы, і часта абазначаў ім як самое майстэрства, так і яго аматараў.
    Некаторыя таксама надаюць яму імя Pyrobolia, што таксама мае сваю крыніцу ў грэчаскай мове, дакладней ад вогненнага снараду, ці з-за таго, што яно навучае агню і мэтадам страляць агнём, бо βέλος па грэчаскі азначае страла, ці снарад, а βάλλω гэта кідаць, ці страляць.
    Яно магло бы таксама ў некаторай ступені называцца Ballistica і Acontismologia, што таксама deriviret (утвараецца) ад стралы і стральбы: аднак гэтыя словы не могуць быць прызначаныя усяму майстэрству наогул, але толькі некаторай частцы яго, якая кажа пра стрэлы.
    Адкуль аднак паходзіць назва Artillerie, як гэтае майстэрства цяпер intituliret, і больш агульнага і вядомага за якое няма, немагчыма знайсьці ў яго Criticus нічога дакладнага. Аднак здаецца, што гэтае слова паходзіць ад італьянцаў, бо ў іх як само майстэрства, так і адна вялікая гармата таксама называецца Artigliaria; што паходзіць ад іхных словаў Artigli, што азначае кіпцюры: і Artiglio (памылка, гэтае слова таксама азначае “кіпцюры”, а сустаў па італьянску будзе articolazione, што бачна таксама па лацінскаму слову), што азначае на латыні Articulus, ці сустаў. Бо не толькі італьянцы, але таксама і іншыя спрадвеку дагэтуль называюць ваенныя гарматы ад драпежных птушак (грыфамі, сокаламі, перапёлачнікамі, ястрабамі і г.д.) з-за іх скурчаных кіпцюроў і суставаў, якімі іх забяспечыла прадбачлівая прырода дзеля здабычы харчаваньня, і з-за лёгкага і хуткага цела і ўстойлівых крылаў, якімі яны пераўзыходзяць іншых птушак, якія ім процістаяць, таму што снарады, што выстрэльваюцца з гарматаў, падобныя да іх савім хуткім палётам і сілай. Аднак мы больш не жадаем далей займацца назвай майстэрства і яе паходжаньнем: Ты можаш зваць яго, як хочаш, але я запэўніваю цябе, што яно ўсё роўна зьяўляецца вялікім майстэрствам і ніколі не можа быць дастаткова ўсхваленае. Я таксама быў прываблены яго годнасьцю і зачараваны яго грацыяй, і менавіта таму што я заўважыў у той выдатнай забаве для розуму, асалоду якой яно звычайна дае тым, хто старанна яго вывучае, таксама тое, што яно нават толькі на вайне настолькі магутна і высока шануецца, што часта ўздымае сваіх аматараў да найвысокай пашаны: і я шмат разоў бачыў, што не толькі тыя, якія сапраўды трымаюцца яго, але таксама і тыя, што няслушным меркаваньнем пра яго навуку схіляюць да сябе людзей, такім чынам яны атрымліваюць галоўныя пасады і вайсковыя Chargen (званьні) праз тое, што ўсе вераць усяму, што б яны не казалі, нават калі яны насамрэч пустасловяць.
    Менавіта таму я з дзяцінства працягваў усе адносныя да палітычнай дзяржавы exercirtia (практыкаваньні), дзеля чаго я павінен быў жыць паводле парадкаў продкаў і майго стану. І патрабавальна практыкаваўся ў ваенных справах, пасьля чаго з усёй стараннасьцю аддаўся вывучэньню гэтага майстэрства, да якога я меў такую прагнасьць, што я не зважаў на ніякія кошты (хаця гэта і адбывалася з вялікімі стратамі маёй маёмасьці), калі мне здавалася, што я чагосьці яшчэ не даведаўся, ці яшчэ не паспрабаваў. Аднак таму, што па парадзе маіх сяброў, і таксама сам па сабе, заўважыў, як мала я дасягнуў, і што я ніколі не дайду да прызначанай мэты, калі я буду вывучаць гэтае майстэрства маім чынам: таксама што, каб набыць абсалютна поўнае разуменьне гэтага майстэрства, ад мяне будзе патрабавацца яшчэ больш. То я вывучыў усе вольныя і мэханічныя майстэрствы, якія дапамагаюць вялікаму майстэрству, ці ўпрыгожваюць яго. Пад вольнымі майстэрствамі я лічу: Arithmeticam, Geometrie з яе часткамі, Mechanicam ці Staticam, Hydraulicam, Pneumaticam, грамадзянскае і ваеннае дойлідства ці Fortification, жывапіс, Opticam, Dacticam: таксама я ў некаторай ступені азнаёміўся з Physicam і Chimie, да гэтага я таксама вывучыў некаторыя асноўныя рамёствы, posieren, гравёрскае, токарскае і медналіцейнае майстэрствы, пасьля чаго тады я хаця і не поўнасьцю (бо гэта і немагчыма ніякаму чалавеку, бо адная толькі навука, ці адно рамяство патрабуе ўсяго чалавека цалкам, а чалавечага жыцьця не хапае, каб дасканала вывучыць нешта адно, таму шмат чаго застаецца схаваным) але большай часткай, на колькі патрабуе наша майстэрства, абсталяваны яе зброяй зрабіў яго сваёй Profession, і праз тое, што я прымаў удзел у шматлікіх знакамітых нідэрландскіх аблогах і заслужыў адносныя да Artillerie пасады і Chargen, шмат чаго заnotieret (запісаў); частку я сам вынайшоў, частку вывучыў ад іншых.
    Усё гэта, дарагі чытач, я хацеў бы шчыра communiciren (паведаміць) у гэтым невялікім творы. Аднак таму, што я хачу выдаць яго публічна, ёсьць шмат важных прычын, якія мяне змушаюць на гэта. Сярод якіх не апошняя складаўецца ў тым, што паколькі я, пасьля таго як прачытаў усіх (якіх толькі мог здабыць) як старых, так і новых Autores, якія штосьці пісалі па Pyratechnie, ні ў адным не сустрэў дакладнага і вернага Methodum ды ніякай дастатковай і сапраўды адпаведнай падобнаму майстэрству Disposition і апісаньня. Але дагэтуль усе мелі звычай без усялякай сістэмы неабдумана і павярхоўна, ці дрэнна, паводле разуменьня невучонага зброду складаць некаторыя Observationes, узятыя з mathematiчных ведаў, ці з Physica і comprobiret (правераныя) праз вопыт. Пагэтаму гэтая шляхетная навука амаль не кім не шанавалася: бо сёньня можна заўважыць, што нашыя Pyrotechnici (калі яны канечне справядліва могуць быць так названыя) пагалоўна некампетэнтныя ва ўсіх вольных майстэрствах, дазваляюць сабе абмяжоўвацца рукадзельлем, яны не жадаюць і не могуць дасьледваць нешта большае і схаванае, і наогул лічаць гэтае майстэрства за агульнае рамяство. Паколькі цяпер Я хачу як мага хутчэй вызваліць гэтае майстэрства, амаль самае асноўнае сярод іншых вольных майстэрстваў, ад гэтай найвысокай несправядлівасьці і давесьці ўсяму сьвету яго перавагу і годнасьць: і паказаць таксама тым, што пагаджаюцца з меркаваньнем, нібыта гэтае майстэрства складаецца толькі з прыёмаў і не можа быць прыведзенае да структуры майстэрства, належнай любой Disciplin (навуке), розьніцу паміж Idioten і вучоным Pyrotechnico; то я маю намер аўтарытэтна апісаць гэтую справу прысьвечаную агульнай карысьці нашай Artillerie. Разам з тым ёсьць іншая прычына, што падштукхнула і накіравала мяне зрабіць гэта, каб я, менавіта, мог gratificiren (зрабіць прыемнасьць) маёй Айчызьне і майму народу, якія маюць вялікую патрэбу ў навуке гэтага майстэрства, і лічаць яго ў высокай вартасьці перад іншымі ваеннымі майстэрствамі: аднак па-большасьці ня маюць аніякіх кніг, зь якіх яны маглі б яго вывучаць, ці нават калі маюць некаторыя такія, што перакладзеныя на нашу мову (бо няма нават 1 ці 2 дзьвух лацінскіх, якія б мы мелі агульнымі з іншымі Nationen), то іх вельмі мала, і яны не апісваюць усю навуку.

    Нарэшце, трэцяя прычына, якая заахвоціла мяне напісаць гэта і выдаць у публічны друк, а менавіта – асаблівая міласьць і Каралеўская міласэрнасьць і адмысловы загад Найпрасьветленага і Высакароднага Князя, Вялікага Uladislai VI Усемагутнейшага Караля Польшчы і Швэцыі (Уладзіслаў IV Ваза (пол. Władysław IV Waza; 9.06.1595 — 20.05.1648) – Кароль Польскі і Вялікі Князь Літоўскі (1632 – 1648), тытулярны Цар Маскоўскі (1610 – 1634) і Кароль Швэдзкі (1632 – 1648)), які нядаўна быў безнадзейна вырваны не толькі да маёй, але таксама да маёй Айчызны і ўсяго хрысьціянства страты праз надта раньнюю, Ах! надта раньнюю сьмерць. Бо пасьля таго, як я правёў годы ў падарожжах сярод замежных Nationen, калі я па загаду яго Моцы вярнуўся дадому, ён адразу ж аднавіў мае ўшанаваньні і сваёй шчодрай і міласьцівай рукой забясьпечыў мае патрэбы; каб я ў вольныя гадзіны прывёў да парадку тое, што я за шмат год заnotiраваў (запісаў). Гэта выпадкова дайшло да Найпрасьветленага князя Георга Ossolin, вялікага канцлера Кароны Польскай (Князь Георг Асалінскі (пол. Jerzy Ossoliński, 15.12.1595 – 9.08.1650) – польскі дзяржаўны дзеяч і дыплямат. Канцлер вялікі каронны (1643 – 1650). Уладзіслаў IV давяраў яму свае самыя тайныя пляны), які, паколькі ён быў асаблівым аматарам усіх disciplinen (навук) і перш за ўсё ваеннага майстэрства, нават толькі праз гэтыя Studii (дасьледваньні) быў маім высокаласкавым і сапраўды affectionirter Patron (прыхільным заступнікам), які адразу данёс гэта Яго Каралеўскай Моцы і распачаў маю працу над апісаньнем правілаў гэтага майстэрства. Паколькі гэта не было непрыемна яго Моцы: які таксама лічыў, што я часткова задаволены Яго просьбай animiret (заахвоціў) сябе Каралеўскай міласьцю і шчодрасьцю, каб выканаць свой намер, і пасьля таго як Ён даў мне сваё сапраўды айцоўскае бласлаўленьне, загадаў мне паехаць у Нідэрланды.

    Такім чынам, прыхільны чытач, ты маеш тут да задавальненьня растлумачанае першае ўзьнікненьне нашага майстэрства, яго назву і мае прычны схіліўшыя мяне да напісаньня: цяпер засталося толькі пачуць Disposition (плян), якога я буду трымацца ва ўсім гэтым творы. Я падзялю ўсё дасьледваньне маёй Artillerie на дзьве часткі:

Першай зьяўляецца гэтая, якую ты бачыш перад сабой складзенай з пяці кніг.

    У першай ідзе размова пра калібравую ці вымяральную лінейку, агульны інструмэнт Pyrotechnie, яго штучную падрыхтоўку і выкарыстаньне, і таксама пра металы і розныя мінералы ў параўнаньні па ваге і памеру. І як перавесьці адно металічнае Corpus (цела) у іншае, калі вядомыя вага і памер абодвух, калі гэта ўжо зроблена, альбо яшчэ трэба зрабіць. Трэцяе, пра шкалу і разлік вагаў амаль па ўсяму свету, іх назвы і параўнанне, ці як усе можна reduciраваць (скараціць) да адной вагі. Чацвёртае, пра адносныя да ўзважвання Machinis і прылады. Пятае, пра памеры як сухіх, так і вільготных рэчаў. Шостае нарэшце, пра вымярэнне дыстанцый, ці адлегласцей.

    Другая кніга кажа пра тыя матэрыі ці матэрыялы, што выкарыстоўваюцца ў Artillerie. Як яны, менавіта, павінны быць падрыхтаваныя, каб яна потым маглі быць узятыя да нашых справаў. Да гэтага таксама ідзе крыху пра склад пораху, і на што трэба зьвяртаць увагу, каб яго захаваць несапсаваным, таксама пра пралады для вымярэньня, расьціраньня, прасейваньня і змалоту матэрый Pyrotechnie.

    Трэцяя кніга вучыць, як рабіць ракеты: тут таксама паказана як наладжваць усе неабходныя да гэтага інструмэнты: і пасьля гэтага будзе навучацца вернаму ладу вырабленьня ракетных зьвязак. Аднак я апішу чатыры тыпа ракетаў: уздымаючыеся са стрыжнямі і ўздымаючыеся без стрыжняў, водныя ракеты і бягучыя па лініі ракеты, ці шнуравы агонь.

    У чацьвёртай кнізе зьмяшчаюцца ўсе як забаўляльныя снарады, так і сур’ёзныя і ваенныя снарады. Да забаўляльных снарадаў адносяцца, забаўляльныя снарады, снарады што скачуць і вадзяныя снарады. Да іх дадаюцца яшчэ зорны агонь, іскры ці агнямёты, асьвятляльныя і духмяныя снарады. Сур’ёзныя снарады амаль незьлічоныя, аднак тут будуць узгаданыя толькі асноўныя зь іх, такія як ручныя гранаты і тыя, якімі страляюць з марцір і гармат, сярод якіх я лічу таксама і халастыя. Таксама яшчэ сур’ёзныя і агнявыя снарады разнастайных sorten, калоды напоўненыя гранатамі і дождж-агнём, шматразовыя драўляныя і жалезныя снарады, асьвятляльныя, дымавыя, газавыя, смуродныя і атрутныя снарады, схаваныя снарады ці закладзены агонь, чарапы, халопы, конусы, зьвязкі вогненнага граду, розныя ланцуговыя снарады, нарэшце усе віды жалезных і папяровых зьмеяў і конусаў.

    Пятая кніга прысьвечаная ўсім машынам і фэерверкавым рэчам, асноўным штурмавым і кідальным рэчам і як забаўляльнай, так і сур’ёзнай зброі. Да забаўляльных рэчаў я адношу круглыя і доўгія шчыты, саблі, шпагі, мячы, вадзяныя і земляныя огненныя калёсы, як Horizontal, так сама і perpendicular, дубцы, булавы, стрэльбавыя марціры і разнастайныя ствалы; роўна як і розныя вялікія забаўляльныя будынкі, як Palatia, трыумфальныя аркі, замкі, Pyramiden, абеліскі, калёны, скульптурныя фантаны ў выглядзе людзей і разнастайных жывёлаў і ім падобнае; для ўсіх іх я даў іхныя і раней ніколі невядомыя правілы, як трэба належным чынам падчас Disposition і ўсталяваньня, а таксама падчас зарадкі і падрыва, прымаць да ўвагі стыль, вытанчанасьць і прыгожы парадак, а таксама бясьпеку, накіраваньне, Composition, фіксацыю, падпал і разьмяшчэньне агню. І ўсё гэта ўпрыгожанае файнымі гісторыямі і Antiquiрыятам. Да сур’ёзных рэчаў належаць штурмавыя гаршчкі, віёлавыя шклянкі, пляшкі, кружкі, смаляныя і штурмавыя вянкі, колы ці сферы, цыліндры, ці блокі, мяхі, калоды і бочкі, стрэлы, пікі і трубы. Аднак тут трэба заўважыць, што Я ўсе нашыя ваенныя і сур’ёзныя рэчы прывяду і параўнаю адносна ранейшых; і дакладна засьведчу з прывядзеньнем сьведчаньняў Authoраў, у чым ранейшыя пераўзыходзяць нашыя, і ў чым наадварот гэтыя пераўзыходзяць тыя, а таксама якія з старых ваенных рэчаў можна на добрую карысьць ужываць і сёньня, і такім чынам ўсё гэтае з новымі і старымі гісторыямі і прыкладамі пакажа, што я адначасова адлюстроўваю гэтае старае майстэрства праз новае, і новае праз старае, аднак у першую чаргу я паклапачуся пра нашае майстэрства, чым пра тое, ад якога мы бачым толькі цень мінулага. На гэтым уся Disposition першай часткі пана CASIMIRI SIMIENOWICZ.

    Хаця, аднак, і хацелася б пажадаць, каб пазначанаму зараз пану БОг Усемагутны адмерыў больш доўгае жыцьцё, каб Ён мог давесьці да канца і паведаміць заўзятарам гэтага высакароднага майстэрства таксама і другую частку гэтага твора, якую ён абяцаў падзяліць на сем кніг, праэкт і чарнавік якіх быў складзены ў наступным выглядзе.

    У першай кнізе мусіла ісці гаворка пра гарматы, паколькі Ён раней ужо коратка апісаў усе гарматы ранейшых, пасля таго хацеў аднак прывесці апісаньне нашых сёняшніх ваенных гармат.
    У другой кнізе Ён хацеў распавесьці пра ракетніцы, ці вогненныя марціры, зь якіх страляюць гранатамі і ўсімі іншымі вогненнымі снарадамі.
    Трэцяя кніга павінна была спасьцігнуць навуку пэтардаў, як яны распрацоўваюцца, і якія найзручней робяць жудасны Effect і наступствы.
    У чацьвёртай кнізе павінны былі быць апісаныя L’Affuiten (лафэты), ці ложы ўсіх палявых і карабельных гармат і марцір, як іх падтрымліваць, здымаць і ўсталёўваць і належным чынам абслугоўваць.
    У пятай кнізе Ён хацеў пазначыць як вырабляць і закладваць міны, і потым распавесьці пра батарэі і платформы гармат: і таксама, як добра ды па парадку logiren (разьмясьціць) у лагеры Artillerie і Bagage, афіцэраў, рамесьнікаў і ўсю абслугу ды падручных.
    У шостай кнізе павінна была йсьці гаворка пра цэйхгаўзы, дзе захоўваюцца гарматы, на якім месцы і як іх будаваць, якія там павінны быць præparatoria (падрыхтоўкі) да вайны: і таксама назвы ўсіх афіцэраў, абслугі, майстроў і іншых неабходных Artillerie, і ў чым складаецца служба і абавязкі кожнага зь іх, і г.д.
    Сёмую і апошнюю кнігу Ён хацеў прысьвяціць універсальнаму інструмэнту артылерыі: гэта было цяпер уласнай Inventum (вынаходкай) пана Simienowicz, дзе зьмяшчаецца цэлая навука, і якая можа замяшчаць месца ўсіх іншых інструмэнтаў: тады з дапамогай гэтага могуць быць visiret (вымераныя) вусьці гармат і снарады, можа быць дасьледваная вага гармат, і могуць быць знойдзеныя палажэньне, вага і Mensur (мера аб'ёму) усіх металаў адносна адно аднаго, гарматы і марціры могуць быць накіраваныя, паднятыя, ці паніжаныя, і г.д.

    Але з-за таго, што Ён праз заўчасную сьмерць быў забраны з гэтага сьвету, гэтая другая частка не магла быць Ім скончаная. Аднак, каб гэты твор не заставаўся няпоўным, то яго выдавец пераклаў яго на нашу высока-нямецкую мову і з дапамогай добра дасьведчанага ў гэтым высакародным майстэрстве капітана артылерыі дадаў другую частку, таксама ў сямі кнігах, дзе разглядаюцца і суправаджаюцца прыгожымі гравюрнымі выявамі і тлумачацца ня ўсе, аднак большасьць рэчаў, якія ў сваёй другой частцы шмат разоў узгаданы Сіменовіч projectiret прывесьці і зрабіў іхны чарнавік.
    Акрамя іншага, яе усе, так жа сама і гэтая кніга будзе падвергнутая шматлікім несправядлівым Censuren і зьнявагам, і верагодна знайдуцца шматлікія ўсёведаючыя людзі, якія незадаволеныя ладам пісьма, ці гаворкі будуць яго папракаць; яны павінны аднак ведаць, што не ўсё павінна быць паданае ўзвышана і з раскошай, але падчас таксама дрэнна але дакладна, і што словы, як ключ усіх спраў, павінны йсьці за справамі, але не справы за словамі. Гэтая кніга, таксама, не была напісаная дзеля таго, каб па ёй вывучаць красамоўства, бо справы, якія ў ёй tractiруюцца, належаць да такога ладу, што яны павінны быць толькі дакладна растлумачаныя, але не апісаныя вытанчанымі словамі.
У астатнім, калі закрадуцца некаторыя друкавыя ці іншыя памылкі (якія хтосьці не захоча пагадзіцца), то няхай найвысокапрыхільныя і разумныя чытачы маюць ласку выправіць іх паводле ўласьцівай ім сьціпласьці і няхай, калі гэты твор іх задаволіў
чакаюць у будучым (калі Бог дасьць здароў’я) новага выданьня
гэтага Materi. Верагодна ён
яго атрымае.



Калі спадабалася, магу пачаць публікацыю далейшага пераклада самой кнігі. Хаця ён, адразу кажу, чыста навуковы і апісвае розныя матэматычныя законы і іх выкарыстаньне ў артылерыі. Менавіта пагэтаму я спыніў пераклад, бо наўрад ці ён атрымае колькасьць прыхільнікаў і чытачоў вартую часу і сілам, якіх патрабуе поўны пераклад.

Комментариев нет:

Отправить комментарий